Home
Lukaszenko's Journal
20 most recent entries

Date:2007-12-16 08:09
Subject:
Security:Public

Гэтую лавачку КХП трэба зачыняць. Кіраўнік арганізацыі занядбаў свае
абавязкі--натуральна, што такое не выправіш нахабнымі лістамі
да органаў улады.

Дык будзь ты мужык, прыедзь і пакажы, чаго ты варты. Хопіць плявузгаў
і шыпення з-пад дзвярэй.

3 comments | post a comment



Date:2007-11-16 09:36
Subject:Персія ўсё-ж райская краіна.
Security:Public

Кум, Мэшхед, зіхоткі Касьпій... Успамінаю з асалодай. А пыгажуні з выразнымі
чорнымі вачыма, з пушком на ланітах і з пругкімі акруглымі персямі--самыя нібы
персікі, цудоўныя плады гэтай цудоўнай зямлі.

Не гледзячы на часовыя затрымкі нафтавага праекта, гляджу на
Персію з аптымізмам. Браты-арыі, нейкая старадаўняя, паўзабытая,
але ад гэтага не менш моцная, повязь з цёплым гасцінным гэтым народам.

Па культурным абмене да нас прыехала дэлегацыя культурных дзеячоў, падзеляцца
вопытам. Прабудуць тры месяцы. Наташа выбрала сабе цудоўную маладую дзяўчыну,
сьпецыялістку па ўзорах хной па скуры. Я абраў спецыяліста па персідскай
мініятуры--буду 3 месяцы вучыцца тэхніцы гэтага старажытнага шляхотнага мастацтва.

Трэба падумаць аб складзе і праграме дэлегацыі ад нас.

post a comment



Date:2007-03-09 13:27
Subject:
Security:Public

Я-б можа і ня супраць правесці дзень
беларускага адзінства, але Беларусь адзіная і так.

І да таго-ж: яднацца з асобамі кшталту Лебядзько,
гэта як планеце яднацца з субатомнымі часцінкамі.

5 comments | post a comment



Date:2006-09-27 16:17
Subject:
Security:Public

Розныя непрыдатныя для палітычнай дзейнасці красаўцы тыпу ВладзімВладзіміча не ведаюць як сябе паставіць і куды паставіць. Ды каб мне моц і ўладу расійскую—колькі цудоўных праектаў былі-б ажыццёўленыя. Дарогі, чыстая Расія, скрозь уборныя без натуральнага паху, закратаваныя карупцыянеры, паўсюль аграгарадкі...
Read more... )

4 comments | post a comment



Date:2006-07-26 11:25
Subject:
Security:Public

Наташа расказала мне такі анэкдот пра мяне:
«Прыехаў у Беларусь Папа Банадык. І павёз яго Лукашэнка на лодцы катаць па
Мінскім моры. Выплылі на сярэдзіну--дзьмухнуў вецер, і знёс вялізны папскі капялюш-брыль (дзукетто) у мора. Хлопцы у аквалангах з аховы вынырнулі: “Сделаем, А.Г, щяс достанем!” А Лукашенка: “Не хлопцы, я--сам”. Выйшаў з лодкі й пайшоў сабе па вадзе, акі по-суху, прынёс капялюш назад. Папа ў задуменні, а назаўтра Радыё Свабода, газэткі апазыцыйныя выходзяць з загалоўкамі: “Першае ліцо Беларусі НЯ ЎМЕЕ ПЛАВАЦЬ!”»

4 comments | post a comment



Date:2006-03-21 22:43
Subject:ніхачу ніхачу ніхачу
Security:Public

няўжо гэта канец

2 comments | post a comment



Date:2006-01-31 13:17
Subject:Ενδοβώλας ζоτίνη
Security:Public
Mood:патэтык
Music:Бах. Нейкая фуга.

Можа я і не Пётар, але--Первый.

1 comment | post a comment



Date:2005-12-31 20:30
Subject:Няўжо пярун не шугане ў 2006
Security:Public

")

1 comment | post a comment



Date:2005-10-10 13:20
Subject:Прадажныя журналісцікі
Security:Public

Да чаго дакаціліся ў сваёй звярынай нянавісці
да Прэзідэнта:

http://www.euramost.org/?artc=3727

3 comments | post a comment



Date:2005-09-13 15:43
Subject:
Security:Public

Пішу Ў Нью-Йорку. Заўтра сустрэча з калегамі,
дамоўленыя спатканні з Фідэлем, Чавесам і Мубаракам.
Прасіў пра сустрэчу з Лула Да-Сілвам--выказана цікавасць,
сёння будзе вядома. Прайшоўся ў квартале каля гасцініцы--
бруд, смецце. Гэта самыя прэстыжныя мясціны ў горадзе
і ў такі час! Бачыў жабрака нават у межах паліцэйскага
ачаплення.
Няўжо так цяжка падтрымліваць парадак хоць на час сустрэчы
на найвышэйшым узроўні? Пяць год назад неяк не было магчымасці
пазнаёміцца з Нью-Йоркам. А цяпер мне зразумелыя прычыны правалу
дапамогі Новаму Арлеану.

І гэтыя людзі хочуць ВУЧЫЦЬ МЯНЕ, ЯК ЖЫЦЬ!

11 comments | post a comment



Date:2005-07-11 12:14
Subject:Хто прыйдзе да нас з мячом...
Security:Public

...будзе запрошаны на сяброўскі матч па хард-болу:))

А пакуль віншую свой народ са знамянальнай датай--
85-годдзем вызвалення Беларусі ад белапольскіх
акупантаў.

4 comments | post a comment



Date:2005-05-31 17:52
Subject:
Security:Public
Mood:З намі Бог

Учора ў мяне была знаёмая цыганка, са Шклова.
Наваражыла, што ў гэтым годзе мяне адхіляць ад улады.
І тут раптоўна ў яе здарыўся разрыў сэрца... НАВЕРСЕ ведаюць лепей...

9 comments | post a comment



Date:2005-05-05 12:14
Subject:
Security:Public

Аж слёзы навярнуліся на вочы:

http://libereya.ru/pol_all.php?action=results&poll_ident=11

Дзякуй, браты.

3 comments | post a comment



Date:2005-03-28 11:52
Subject:βοπρως
Security:Public

Трымаю з апошніх сіл пост. Наколькі ўсё-ж нашы продкі
былі за нас мацнейшыя. Учора выпіў у памяць Свц. Рыгора Паламы,
спрабаваў чытаць "Трыяды", але думкі дрэйфуюць у іншы бок, ад
ісіхазму да арыстакратызму--прынцыпу "улады лепшых".
Хто, скажыце мне, у сёнешняй краіне лепшы сярод аднагодкаў, за
Віктара Аляксандравіча Лукашэнку?

4 comments | post a comment



Date:2005-02-23 11:23
Subject:Βασιλευς Βασιλεων Βασιλευων Βασιλευσιν
Security:Public
Mood:баявы
Music:Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Масква-Масква, іду на вы!

1 comment | post a comment



Date:2005-01-28 16:38
Subject:Яйцы пад сярпом тваім...
Security:Public
Mood:страшэнны сорам-незадаволенасц
Music:25,26,27 праверка связі

Чытаю вось цяпер Уладзіміра Караткевіча. І думаю, якая ўсё-ж
цяжкая пуцявіна ў беларускага народа. Каб мне гэты Караткевіч--
ды ў 17 год, у юнацтве... Быў бы іншы зусім чалавек.
А так--вельмі цяжкая пуцявіна ў
беларускага народа.

P.S. Пуця-віна, да бля...

3 comments | post a comment



Date:2005-01-03 11:50
Subject:Гасударства—гэта я.
Security:Public

Менавіта такім ёсць сэнс прэзідэнтскай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта.
Я адказны за ўсё, і з мяне-ж за ўсё потым спытаюць, звязваючы з маім імем
усе дасягненні і ўсе недахопы. Такі наш дзяржаўны лад, і гэта трэба паважаць—
усім!

3 comments | post a comment



Date:2004-12-31 16:24
Subject:Новы Год
Security:Public

Жадаю сабе, каб Новы Год быў яшчэ лепшы чым год адыходзячы.
Не ведаю, ці наогул магчыма быць лепей!
:-))))))

4 comments | post a comment



Date:2004-12-23 11:15
Subject:
Security:Public
Music:Зыкіна “Іздалека долго цечот рака Волга”

Не разумею, якія козыры супраць мяне
могуць трымаць паасобныя дзялкі апазіцыі.
Народ, і толькі народ ёсць крыніцай
права і суб’ектам народаўладдзя.
Калі народ хоча мяне, як можна змусіць яго
палюбіць за любыя грошы якога-небудзь
Саннікава або Калінкіну.
Пра грошы: ніводзін цэнт не перакоціцца
ў рэспубліку без кантролю. І калі хто правязе,
дзе-небудзь ў трусах, дык будзе пацець і калаціцца,
і прачынацца сярод ночы.
Грошы з захаду буць пекчы рукі.

А памаранчавая рэвалюцыя ў нас ужо адбылася. У ліпені 1994-га.

post a comment



Date:2004-11-22 14:12
Subject:Θέατρο σκιών του Πόυτινη
Security:Public

Скажу па шчырасці--мне больш даспадобы Юшчанка.
Але хай будзе тое, што будзе.
Гатовы да ўсіх варыянтаў.

6 comments | post a comment


browse
my journal